Максім Багдановіч
ВЕРШЫ 1908-1909 ГАДОЎ
На чужыне
Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.Маркотна між іх я хаджу адзінок,Аж бачу – мне сіняй галоўкай ківаеНаш родны, забыты ў цяні васілёк.«Здароў будзь, зямляча!» Чуць бачны ў даліне,Панура, нявесела шэпча ён мне:«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужынеАб беднай, далёкай сваёй старане».1908
Мае песні
І
Калі смутак моцна дзьме душу маюІ шкада мне дзён загубленых сваіх, —Я паціху песні сумныя пяю,Ўсю жуду сваю выкладываю ў іх.Ціха песня разліваецца, звініць,Вымаўляе, як я моладасць згубіў,Як дагэтуль не патрапіў палюбіцьІ саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў.ІІ
А як родную згадаю старану,Як згадаю яе буднасць і нуду, —Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну, —Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.Грозна песня разліваецца, грыміць,Долю горкую, мужыцкую кляне,Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,Бо ім цяжка жыць у роднай старане.1908
Ноч
Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы…Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,Неба, і лес, і палі серабром аблівая.Ўсё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь,Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі,Ў полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі.Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы.1908
Над магілай
Каля шляху ў чыстым поліМагіла стаіць;Кругом круціць завіруха,Гуляе, шуміць.На магіле адзінокаКаліна расце;Яе вецер абвявае,Мяцеліца гнеІ навокала магілыСпявае-гудзіцьПра таго, хто ў чыстым поліПахаваны спіць…[1908]
Прыйдзе вясна
Холадна. Вецер па полі гуляе,Вые, як звер,Снег узрывае, нуду наганяе, —Кепска цяпер!Але мне сэрца пяе: не нудзіся!Прыйдзе вясна!Гукне: «Прачніся, зямля! прабудзісяЗ цяжкага сна!»Сонца прагляне, зазелянееТраўка ў лугу,Гукне вясна і, як ветрам, развееГора-нуду!1908
З цыкла «Эрас»
І
У космас схаваліся кветычырвоныя,Кветы чырвоныя,Неапылёныя.Хцівасць жадання іх томіцьтаёмная,Томіць таёмная,Сіла няскромная.Але дарэмна ў іх сокі б'юцьшпаркія,Сокі б'юць шпаркія,Свежыя, яркія.Звянуць яны, тыя кветычырвоныя,Кветы чырвоныяНеапылёнымі.ІІ
Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмныхЧырвоны маладзікІ ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,І мук любоўных крык,І цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,І п'яны, душны пах…. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Ў грудзях сціскаецца гарачае дыханне,Кроў хваляй б'е ў нагах.[1908-1909]
Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі…
Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі.Бор чырванее на яснай зары.Грудзь вольна дыша, кроў калышацца ў целе, —Ціха цалую мяккі мох на кары.Сэрца гарачае да ствала прыжымаю,Ясныя слёзы на смалу ціха лью,Ў неба сінеючыя вочы падымаю, —Дзіўнае нешта грудзь калыша маю.Даўней цураўся я вас, сосны, елкі,У месцы пыльным і душным праклятым жыццё прайшло,А цяпер бачу я зялёныя іголкі,Чую, як глуха стучыць дзяцел у дупло.А цяпер бачу – неба борзда дагарае,Сам у гэтым свеце ледзьве-ледзьве гарыш;Ноч ідзе: месяц тонкі, белы выплываеТам, дзе падняла ель зялёны свой крыж.[1908-1909]
Я, бальны, бесскрыдлаты паэт…
Я, бальны, бесскрыдлаты паэт,Помню, раз пазабыў сваё гора, —Гэта чуда зрабіў Ваш прывет.Я – бальны, бесскрыдлаты паэт!Мо жыцця майго верш ужо спет, —Дык няхай Вам хоць песня гавора,Як бальны, бесскрыдлаты паэтНа гадзіну забыў сваё гора.