«Вячэрнія ветразі» читать онлайн

Автор Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Вячэрнія ветразі

Дзень першы

Крычалі, білі кулакамі ў грудзі, Палілі пачкі гербавых папер, Кагосьці сцягвалі з трыбуны людзі: "Прадажнік! Контра! Рэакцыянер!" Над Мінскам, па-над плошчаю Саборнай, Ляцеў трывожны варанячы грай. Натоўп вакол. Раз'юшанае мора: "Рэспубліка! Жыві! Перамагай!" І вецер тыя крыкі рваў нядбайна І нёс, як іскры, ў цёмныя палі, Туды, дзе ў гурбах па шляхах бяскрайніх Спяць хутары азёрнае зямлі. І цішыня. Яна патрэбна многім, Каб ад гарачых спрэчак ачуняць, Узважыць дзень, і цвёрда стаць на ногі, І песню новаму світанню даць. Ў пакойчыку глухім, дзе пальцы стынуць, Дзе ад буржуйкі сіняваты дым, Смяртэльна стомлены, худы мужчына Перакладае пралетарскі гімн: "Паўстань, пракляццем катаваны, Паўстань, хто з голаду век пух, Бурліць наш розум збунтаваны, Няволі кліча рваць ланцуг". Ён кідае пяро. Ў чырвоных хмарах, Што праплываюць над зямлёй кудысь, Як здані, нараджаюцца ў пажарах І чэзнуць зноў вякі і гарады. У гэтых прывідах і ў роўным дыме, Што цягнецца слупамі да нябёс, Ён бачыць будучае ўсёй Радзімы, Яе няпросты і вялікі лёс. Скуголяць інтэрвентаў параходы, У полымі вайны Дзвіна і Сож, І гвардыя краіны - ўзвод за ўзводам - На сто франтоў выходзіць басанож. Вось за акном няпэўны бразгат зброі, Падмацаваны дальняю трубой, І песня ў цемрадзі: "На бой, героі..." Яны ідуць! Рэспубліка, на бой! Спяваюць цягнікі на двух вакзалах, Не астывае ярасці напал. Перакладае малады Купала Для новых дзён "Інтэрнацыянал".

Балада пра смяротнiкаў

Нас было там некалькі тысяч. Аплялі нас калючым дротам. Баракі. Вежы. Пражэктары. Сотні пільных вачэй. Справа - руіны горада. Злева - мох і балота. Ў будучым - голад, праца, дым смяротных пячэй. І хоць нельга было нас пабачыць нават вялікаму магу, На вярсту вакол нашага лагера, пад шэрай коўдраю хмар, Таблічкі стаялі ў балоце. Чорны надпіс: "Увага! Тут небяспека заразы! - Achtung! Seuchengefahr". Напэўна, таму, што аднолькава чалавек памірае на свеце, Тут разам чакалі смерці беларусы і латышы, Татары і украінцы, салдаты, жанчыны, дзеці. Ўсе згаладнелыя, з ранамі на целе і на душы. Блок першы - жанчыны з дзецьмі, блок трэці і пяты - салдаты, Блок сёмы - таксама салдаты, блок восьмы - усе для пячэй. Пабудка, "апель" і праца. Пабоі. Бурда праклятая. "Працуйце! Працуйце! Працуйце! Хутчэй! Хутчэй! Хутчэй!" Не мы, а яны заразныя, але ў блоках нас замыкаюць. Для нас за восьмым баракам заўсёды шугае пажар. На месцы, дзе мы змагаемся, на месцы, дзе сонца чакаем, На месцы, дзе мы паміраем, - таблічка "Seuchengefahr!" Нашы душы і нашы рукі імі былі скалечаны... Неяк з "бюро інфармацыі" вестку падаў дружок: Пачулі размову турэмшчыкаў, што заўтра дакладна пад вечар Яны на апошнюю "акцыю" першы пацягнуць блок. Дзеці, надзея наша! Маткі, святыня наша!.. Ёсць загад... І руку да скроні пустая нясе галава. Для іх чалавек - машына, што пустую засвойвае кашу І працу дае за гэта або... не можа даваць. Але мы не маглі б пасля гэтага ў вочы зірнуць свабодзе, Хоць зрабіліся быдлам галодным, хоць гонар амаль што згас. Таму - найлепшага хлопчыка па крывавай матчынай згодзе Мы выкралі з першага блока і цішком схавалі у нас. Схавалі ля нашай кухні, што на самым пляцы стаяла, Асцярожна заклалі дзірку ў пустым дравяным кастры... Хлопчык быў разумны-разумны. Размаўляў і рухаўся мала. Цэлы дзень разглядаў уважна кавалкі сасновай кары. "Апель" нястачу выявіў. На пляцы у чынным парадку Рылы пяці кулямётаў глядзелі ў спіны людзей. Як ты сцярпела, сэрца, ўбачыўшы постаць маткі, Што паўз касцёр, паўз сына ціха на згубу ідзе? Яна казала спакойна, і маўчалі вязняў калоны: "Не было ў мяне сына ніколі. Гэта памылка, паны". Помніце, людзі, пра гэта, помніце аж да скону, Помніце, як пра асколак, што ў лёгкіх сядзіць з вайны. Разумееце, гэта проста, і забітым не трэба жалю, Гэта для тых, што цёплыя, а не для мёртвых касцей. Нельга так, каб не плакаць, як хочацца, нельга больш, каб дзеці маўчалі, Нельга больш, каб матчыны вочы пад штыкамі зракліся дзяцей. Мы хавалі яго тры месяцы. Хавалі ў кухонных дровах, У яме, за кубам у кухні. І цягнулі ўсё, што маглі: Скурку ад апельсіна з-пад афіцэрскай сталовай, Пайку пушнога хлеба, макуху калі-нікалі. Нельга было іначай, хоць кусалі ад голаду губы. Гэта быў не звычайны дзіцёнак, што бегае і крычыць. Ён сядзеў ціхутка, як мышка, расстаўляў сабе нейкія кубікі, Ставіў іх як быццам на вату. А вочы, як прорва ўначы. Немцы нам не паверылі. Яны шукалі, шукалі. Шукалі таму, што палонныя сапсавалі увесь парад. Голадам, жахам, пабоямі душу у нас забівалі, Але мы людзьмі засталіся. Мы не выканалі загад. У кар'еры рабілі вобыск. Стэк гуляў па галовах. І ў роце нейкага хлопца ўдалося ім адшукаць Жменьку звычайных каменьчыкаў, жоўтых і бледна-ружовых, Якімі малыя дзеці звычайна любяць гуляць. Хлопца і трох суседзяў атачылі асобай увагай. Допыт цягнуўся да раніцы, але вынікаў не даваў: "Я проста смактаў каменьчыкі, каб менш адчувалася смага. Я не чуў, што хаваюць дзіцёнка. Зарукай - мая галава." І яны прынялі заруку. І галовы чацвёркі ўпалі. І комін за восьмым блокам гадзіну няўчасна дыміў, Каб ведалі, чым канчаецца спроба звычайнага жалю, Каб ведалі, што палонным забаронена быць людзьмі. Нянавісць мы ў сэрцах захоўвалі, здзек і пакуты зносілі. "Ламі нашы краты, нянавісць. Вырастай! Вырастай! Вырастай!" Мы хацелі, каб выжыў дзіцёнак, каб неба пабачыў просінь, Каб за ўсіх безнадзейна асуджаных святкаваў на зямлі Першамай. Што нам было да таго, што душы ботамі топчуць, Што кожны дзень для раба - суцэльны, няспынны жах. Для нас ён быў рэвалюцыяй, гэты маленькі хлопчык, Будучыняй, што ўзрастала на тленных нашых касцях. А як сталі гарматы Радзімы на ўсходзе біць недалёка І мы зразумелі, што блізка, блізка апошняя кроў, Мы ў сточнай трубе пад лагерам, у сточнай трубе глыбокай Схавалі нашага сына пад аховаю двух сяброў. І мы зразумелі тады, за што нас душылі газам, Чаму хацелі планету ачысціць ад нашых мар. Ім, вядома, трэба было берагчыся нашай заразы, Трэба - ставіць вакол папярэджанні: "Чалавечнасць! Seuchengefahr!" Мы бручку гнілую елі, - бо хлеба ў нас не было. Мы на дрот калючы глядзелі, - бо неба ў нас не было. Гар уцягвалі ў лёгкія, - паветра ў нас не было, Але смерці мы не хацелі, - бо яшчэ існавала зло. Ў час, як знікнуць звады праклятыя, - помніце, помніце нас. У час вялікага свята, - помніце, помніце нас. Каб заўсёды была чалавечнасць, каб шчасце сялілася ў хатах, Каб давеку жыла Радзіма, - не забывайце нас.
Последние рецензии
5
Этот роман имеет удивительно современное звучание. Это грязная журналистика, коррумпированные политики, секс, деньги и власть. И через все это проходит Жорж Дюруа, который использует свои связи с бога... читать далее
4
«Задверье» Нила Геймана - это захватывающий опыт в темном и фантастическом месте под названием «Под Лондоном». Наш главный герой Ричард Мэйхью уходит из повседневной жизни, помогая истекающей кровью д... читать далее
5
Прекрасная книга. Люди и через сотни лет будут читать эту книгу, когда коммунизм будет всего лишь воспоминанием. Сегодня четко ясно, что как бы не подвергалась нападению свобода, дикая шедевральная к... читать далее
5
Под предводительством свиней животные усадебной фермы свергают хозяина-человека и начинают заниматься своим делом, при этом все животные вносят некий вклад. Однако история очень быстро меняется. Фе... читать далее
4
Эта книга написана в виде рамочного рассказа, скажем так, что это набор историй в рассказе. Кажется что каждая из коротких историй основана на простых сказках, в то время как основная история - это жи... читать далее
4
Мне очень нравится этот фильм но книга намного лучше. В 1985 году две женщины Нинни и Эвелин знакомятся и у них завязывается дружба. Они вместе проводят много времени, и в одной из бесед Нинни рассказ... читать далее
Эта книга мягко говоря ужасающая! Насколько странной может быть книга? Стивен Кинг никогда не упускает возможности написать сногсшибательную страшную историю. Я бы порекомендовал эту книгу всем кто жа... читать далее
5
Это история для людей, которые следуют по зову сердца и устанавливают собственные правила ... людей, которые получают особое удовольствие от того, что делают что-то хорошее, даже если только для себя ... читать далее
5
Эта книга пробудила во мне любовь к фэнтези. В современной эпохе стиль письма может показаться архаичным, но в нем так много деталей. Сложный и интересный мир, который основан на истории и мифологии. ... читать далее
5
Кинг называет "Кладбище домашних животных" своей самой страшной книгой, и я могу понять почему. Это жутко и "шокирующе". Интересный пролог автора объясняет как он пришел к написан... читать далее
4
Что произойдет если инопланетяне прийдут на Землю и даже не поздоровавшись с людьми намусорят и улетят на свою неизведанную планету? Естественно люди будут возмущены таким поведением. Земля не нахо... читать далее
5
Уже в который раз перечитываю эту книгу и каждый раз получаю истинное удовольствие от этой истории. А какой тонкий юмор и сарказм!!! А какая ЛЮБОВЬ!!!
5
Очень понравилось. Динамично. Драматично веселая любовная история. Одним словом ФЭНТЕЗИ!!! Это вторая книга, которую прочитала с удовольствием.
4
Мы слишком много думаем о себе, о своих чувствах, о том кто я в этом мире, в то время как жизнь проходит быстротечно. Люди слишком эгоцентричны, зациклены на себе. Я понимаю, что жизнь временна, но жи... читать далее
5
Я думал, что все эти маленькие существа вроде карликов и хоббитов не для меня, но я изменил свое мнение. Толкин создал с ними одну из лучших историй, которые я когда-либо читал. Полные 5 звезд этим ма... читать далее
5
Зузак очень ярко изображает Вторую мировую войну - все рассказывается с точки зрения олицетворенной смерти, что является интересной идеей. Мы следуем за Лизель - молодой девушкой, которую отправили... читать далее
4
Во Франции XVIII века рождается ребёнок, лишённый запаха. Однако у мальчика есть глубокое и сильное стремление к выживанию. Многие считают его изгоем из-за такого недостатка, но он стремится познать ж... читать далее
5
Это было летом 1928 года, задолго до того, как радио или телевидение стали частью нашей жизни. 12-летний Дуглас провёл это лето, исследуя свой городок и его жителей. Он начал записывать свои «открытия... читать далее
4
Якщо ви шукаєте наукову фантастику, або логічний відвертий сюжет, або книгу подібну до всіх інших які ви зазвичай читаєте, залиште цю в спокої, тому що це Рей Бредбері. Якщо вам потрібна магія між ... читать далее
5
Я плакав як мала дитина. У цій книзі Роулінг дійсно починає вести серіал по більш темній дорозі. Тут Поттеру 15 років і більшу частину книги він плаксивий і егоцентричний, як звичайний підліток. Я так... читать далее
5
Крепкая дружба, настоящая любовь и искренняя радость - это то, чем живут герои Ремарка. Их жизнь омрачена трагедией «потерянного поколения»: ужасная война навсегда оставила след в их головах и сердцах... читать далее
4
Бэзил Холлуорд нарисовал портрет молодого Дориана Грея, которым он восхищается. Дориан негодует, потому что он постареет, а картина останется без изменений. Он хочет, чтобы картина постарела вместо не... читать далее
5
Эту книгу очень сложно описать словами. Загадка убийства, в которой по сути всего три персонажа под подозрением. Очень сложно было определить «кто это сделал». Когда Лучана обвиняет Клостера в секс... читать далее
5
Алисию Беренсон обнаружили стоящей над своим мужем - его привязали к стулу и пять раз выстрелили в лицо. Алисия не дает никаких объяснений и отказывается говорить. Ее положили в психиатрическое отделе... читать далее
4
Я до сих пор очарован этими романами. Иногда трудно понять почему. Я имею в виду, то, как развивается сюжет, похоже, что нет никакого чувства структуры, просто что-то происходит, дальнейшее развити... читать далее
4
В книгах Сергея Лукьяненко удивительно то, что он пишет научную фантастику, не вдаваясь в технические детали, которые обычно являются естественной составляющей научно-фантастических романов. Что мне н... читать далее
3
Хотя мне действительно нравится стиль письма Лорен Оливер, я изо всех сил пытался найти мотивацию, чтобы закончить эту книгу. Главная героиня, популярная и озорная старшеклассница по имени Сэм, умирае... читать далее
3
Я не понимаю всех ненавистников книг Дэна Брауна. Вы действительно ожидаете, что эти книги будут отмеченными наградами произведениями искусства? Если да, то критикуете ли вы каждую книгу, которую чита... читать далее
5
Персонаж Пеппи - кошмар каждого порядочного родителя. Она спит, когда хочет, у нее возникают странные идеи, и она сводит с ума бедного учителя. К тому же она делает все, что захочет и держит на веранд... читать далее
4
Странно, как можно кого-то ненавидеть, но в то же время жалеть. Однако именно это и произошло с этой книгой. Это в основном сделано для того, чтобы шокировать людей. Вы читали о кокаине, проститутк... читать далее
Загрузка файла