«Дэпэш Мод» читать онлайн
Автор Сяргей Жадан
Сяргей Жадан
Дэпэш Мод
Судзьдзя – западліст:
ён ня любіць «Мэталіст».
15.02.04 (нядзеля)
Калі мне было 14 і ў мяне былі свае віды на жыцьцё, я ўпершыню накачаўся алькаголем. Пад самую завязку. Было вельмі цёпла і нада мной плылі сінія нябёсы, а я ляжаў і паміраў на паласатым матрацы і нават пахмяліцца ня мог, таму што мне было толькі 14 і пахмяляцца я яшчэ проста не навучыўся. За апошнія 15 гадоў у мяне было больш чым дастаткова падстаў, каб не любіць гэтае жыцьцё, жыцьцё спачатку, як толькі я пачаў яго ўспрымаць, выявілася штукай подлай і няўдзячнай, яно адразу ж узяло за звычай абарочвацца такімі лажовымі сытуацыямі, згадваць пра якія ня хочацца, але запамінаюцца якія надоўга. Хоць са свайго боку я асаблівых прэтэнзій ніколі не выказваў, відавочна, у мяне ўсё добра ў маіх стасунках з жыцьцём, нават насуперак ягонай клінічнай мудакаватасьці. Мяне, па вялікім рахунку, калі не траплялася чарговых дэмаршаў звонку, усё задавальняла – мяне задавальнялі абставіны, у якіх я жыў, задавальнялі людзі, зь якімі я меў зносіны, зь якімі я час ад часу бачыўся і зь якімі мне даводзілася мець справу. Яны мне, па вялікім рахунку, не перашкаджалі, спадзяюся – я ім таксама. Што яшчэ? Мяне задавальняла тая колькасьць бабак, якая ў мяне была, то бок задавальняла ня колькасьць як такая, бабак у мяне, насамрэч, амаль ніколі не было, задавальняў сам прынцып абарачэньня іх вакол мяне – я зь дзяцінства заўважыў, што зьяўляюцца акурат тады, калі табе патрэбна, і прыблізна ў той колькасьці, безь якой ты не абыйдзешся, звычайна гэта спрацоўвала, дакладна спрацоўвала, вядома, калі ты не да канца страціў сумленьне і зьберагаеш хаця б рэшткі нейкай прыстойнасьці, у сэнсе там чысьціш зубы, або не ясі сьвініну калі ты мусульманін, то да цябе з нявысьветленай табой рэгулярнасьцю прыходзіць анёл з чорнымі бухгалтарскімі нарукаўнікамі і перхаццю на крылах і абнаўляе твой бягучы рахунак пэўнай сумай у грашовым эквіваленце так, каб ты, з аднаго боку, зусім ногі не працягнуў, а зь іншага – ня надта выёбваўся і не перапаскудзіў сваёй рэінкарнацыі купляй танкераў з нафтай і цыстэрнаў са сьпіртам. Мяне гэта задавальняла, у гэтым я анёлаў разумеў і падтрымліваў. Мяне задавальняла краіна, у якой я жыў, задавальняла тая колькасьць гаўна, якім яна была запоўненая і якое ў найбольш крытычныя моманты майго ў гэтай краіне пражываньня сягала каленяў і вышэй. Я разумеў, што
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад