«Пантофля Мнемазіны» читать онлайн
Автор Людміла Рублеўская
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ
ПАНТОФЛЯ МНЕМАЗІНЫ
Раздзел першы. ПРЫВІД З УНІТАЗАМ
Вы разбіраецеся ў пагонах?
Я - не.
Таму цяпер і сяджу ў закутку, дзе на адным маніторы бачу, як людзі ідуць па лесвіцы ўніз, на другім - уверх.
Як на малюнку аўстрыйскага мастака Эшэра, які любіў маляваць неіснуючыя канструкцыі, па якіх то жамяра поўзае, то чалавечкі.
Ну скуль мне было ведаць, што маленькае фота дзядзькі не з тымі пагонамі запхне мяне ў гэты закуток, да гэтай дурной працы, нібыта спецыяльна прыдуманай мне ў пакаранне.
А ўсяго толькі ў ведамаснай транспартнай газетцы, дзе я працавала дызайнерам, трэба было размясціць чарговую гутарку з Вельмі Важным Начальнікам, адначасова і ваенным, і транспартным. Раз-два, фоткі з інтэрнэта спампавала... Як па мне, дык усе там на адзін твар: квадратныя сківіцы, халодныя вочы, на фізіяномію зірнеш - да варажэі не хадзі, ногі ў кірзавых ботах.
Але фота, якое я на аўтамаце паставіла на паласу, аказалася старое, і ў дзядзькі на пагонах блішчэла на адну зорачку меней, чым ён цяпер мае.
- Толькі і адчапіліся, калі запэўніў, што віноўныя паляцяць з працы са свістам, - начальнік мой, Вячаслаў Мацеевіч па мянушцы Доктар Зло, стамлёна выціраў змакрэлы лоб папяровай сурвэткай з выявамі калядных аленяў. - Вядома, што з цябе, дзеўкі, узяць. Сітуацыя дурная. Звальняць не буду, але перасядзі, пакуль усё супакоіцца, на другой пасадзе, далей ад рэдакцыі, каб на вочы нікому не траплялася.
Вось і не трапляюся. Я цяпер незаўважная, як шашаль у бярвенні.
Месца маёй высылкі - у вольным кутку службы бяспекі. Ахоўнікі вестцы, што цяпер у іх пад бокам будзе шыцца нейкая дызайнерка, асабліва не ўзрадаваліся. Тым болей міла шчабятаць не ўмею, на заляцанні рэагую, як воцат на лыжку соды.
Першая змена маіх пільных суседзяў з шасці да шаснаццаці, другая - з шаснаццаці да гадзіны ночы. У першую звычайна дзяжурыць Паша, малады бялявы мент. У другую - Вадзім Максімавіч, суворы мужчына з абліччам, якое немагчыма запомніць. Паша любіць слухаць расейскі гурт “Любэ” і жаваць сушаных кальмараў, мабыць, марачы пры гэтым пра піва, немагчымае “пры выкананні”. Вадзім Максімавіч п’е біякефір і разгадвае красворды. Ягоныя тоўстыя пальцы так нязграбна сціскаюць асадку, што згадваецца Кінг-Конг за банкетным сталом. Абодва, змірыўшыся з маёй прысутнасцю, пачалі мной апекавацца. То гарбатай з тэрмасу пачастуюць, то адпусцяць прайсціся на свежым паветры - “прыкрыем, калі што”. Але я стараюся не кантактаваць з ахоўнікамі - іх вочы, здаецца, працінаюць мяне, як жамяру, а з вуснаў вось-вось прагучыць пытанне: “А ну, грамадзянка Ірына Корвус, як выглядаюць пагоны палкоўніка? Адказвайце зараз жа!”
А я абліваюся потам ды маўчу, бо зорачкі бессэнсоўна круцяцца ў галаве, як у ігральным аўтамаце “аднарукі бандыт”, а з іх аніяк не складаецца выйгрышная камбінацыя.
Дарэчы, сапраўднае маё імейка - Вірынея. Простым шляхам з савецкага серыяла, які дужа любіла мая мама. Але толькі блізкія людзі, пасвечаныя ў таямніцу маіх пашпартных дадзеных, звяртаюцца па-серыяльнаму. Тут, у нетрах метрапалітэна, я Ірына Максімаўна Корвус, у дзявоцтве Нарушэвіч.
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад
больше 3 лет назад